Дыскусія па беларускім пытаньні ініцыяваная Нідэрляндамі.

27‑28 сакавіка кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Эўразьвязу правядуць нефармальную сустрэчу ў замку Глубока над Влтавай у Паўднёвай Чэхіі, доме продкаў Карэла Шварцэнбэрга.

Нефармальныя перамовы, на якіх разглядаюцца актуальныя ды далікатныя пытаньні, дыпляматы называюць «гімных». У гонар нямецкага замку Gymnich пад Бонам, дзе ў 1970‑я адбылася першая неафіцыйная сустрэча высокіх дыпляматаў ЭЗ.

Сёньня на размова пойдзе пра сытуацыю на Блізкім Усходзе і дачыненьні зь Беларусьсю.

Дыскусія па беларускім пытаньні ініцыяваная Нідэрляндамі, паведамляюць эўрапейскія СМІ. Кіраўнік нідэрляндзкага МЗС Максім Фэрхагэн неаднойчы выступаў за ўзмацненьне санкцыяў у дачыненьні да беларускіх уладаў.Фэрхагэн выказаўся супраць візавага мараторыя для прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і высокіх беларускіх чыноўнікаў яшчэ на 9 месяцаў у часе апошняй сустрэчы міністраў ЭЗ у Брусэлі, на якім вырашалася пытаньне іх працягу.

Паводле Максіма Фэрхагэна, далучэньне Беларусі да праграмы «Ўсходняе партнэрства» не выключае ўдзелу Лукашэнкі на травеньскім саміце ЭЗ. У выніку многія эўрапейскія лідэры могуць трапіць у няёмкае становішча. Яны будуць вымушаныя паціснуць руку чалавеку, якога лічаць «апошнім эўрапейскім дыктатарам». Складанасьць сытуацыі ў тым, што ЭЗ усё ж гатовы да набліжэньня зь Менскам, што і прадэманстравалі апошнія сакавіцкія сустрэчы ЭЗ на вышэйшым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?