photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец ляцеў адным рэйсам у Франкфурт (Германія) з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім.

«Гэта было 8 сакавіка, калі мы разам з Алесем Лагвінцом накіроўваліся ў Страсбург для сустрэчы з еўрадэпутатамі. Яшчэ ў аэрапорце было ажыўленне, падумаў няўжо праз маю сціплую асобу, ну рознае бывае. Ужо па прылёце ў Франкфурт мяне піхнуў Лагвінец. Маўляў, паглядзі з кім мы разам ляцелі.

Прыгледзеўся — Сяргей Сідорскі. Ішоў разам з нейкай жанчынай. Ці то дачка, ці то жонка.
У яе руках былі кветкі, вядома ж, 8 Сакавіка. У Германіі яго сустракала істотная дэлегацыя, чалавек пятнаццаць, магчыма, што і з пасольства нехта. Мы павіталіся з Сідорскім, ён нам таксама адказаў», — кажа П.Севярынец.

Мы звярнуліся да прэс‑сакратара прэм’ер‑міністра Аляксандра Цімашэнкі з пытаннем, ці гэта быў працоўны візіт, ці прыватны.

«Пра гэтую паездку я нічога не ведаю», — адказаў А.Цімашэнка.

На сайце Савету міністраў ніякіх звестак аб працы Сяргея Сідорскага не было ад 8 да 17 сакавіка.

Паводле непацверджанай інфармацыі, дачка С.Сідорскага вучыцца ў Нямеччыне. Удакладніць гэтую інфармацыю нам таксама не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?