Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт прапанаваў дзяржаве на заканадаўчым узроўні рэгуляваць Інтэрнет з дапамогай досведу Кітая.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў гэтым пытанні можна арыентавацца на вопыт Кітаю.

«Кітайскі вопыт цікавы тым, што адказнасць за выкарыстанне Інтэрнету ўскладзена не на дзяржаву, а на тых, хто прадастаўляе доступ у сеціва», ‑‑ цытуе словы мітрапаліта Інтэрфакс.

Дзяржава цэніць ролю БПЦ у падтрыманні верацярпімасці, міра і згоды між людзьмі розных рэдлігійных перакананняў, сказаў Аляксандр Лукашэнка і падкрэсліў, што высокі аўтарытэт і рознабаковая канструктыўная дзейнасць.

«БПЦ заўсёды выступала як важны фактар захавання стабільнасці на беларускай зямлі», — зазначае БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?