дакументальны фільм з цыклу «Невядомая Беларусь». Частка першая.

Фільм распавядае пра Генадзя Карпенку — адну з найбольш драматычных фігураў беларускага дэмакратычнага руху. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12‑га і 13‑га склікання, віцэ‑спікер беларускага парламента. Пасля рэферэндума 1996 г. ён фактычна лідэр агульнанацыянальнага дэмакратычнага руху.

І іншая постаць: Генадзь Карпенка — член‑карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, аўтар 50‑ці вынаходніцтваў, мэр горада Маладзечна.

У красавіку 1999 г. Карпенка ва узросце 49 гадоў пайшоў з жыцця пры загадкавых абставінах. Ягоная смерць адкрыла шэраг трагічных знікненняў лідэраў дэмакратычнай апазіцыі.

Аўтары фільма‑даследавання спрабуюць разабрацца ў тым, што адбылося 6 красавіка 1999 г., ідуць па слядах падзеяў, што акрэслілі палітычны і чалавечы лёс Генадзя Карпенкі пачынаючы з 1990 г.

Менавіта тады паспяховы навуковец і топ‑мэнэджэр пайшоў у паліытку.

Белсат. Прэм'ера ў суботу 4 красавіка а 21.15. Другая серыя
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?