У судах Беларусі працуюць суддзі "з бездакорнай рэпутацыяй і мінулым".

Пра гэта 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіла начальнік упраўлення арганізацыі і аналітычнага забеспячэння дзейнасці судовых органаў Міністэрства юстыцыі Ларыса Мяльгуй.

Яна зазначыла, што выпадкі грубасці суддзяў падчас судовых пасяджэнняў — "адзінкавыя". "Суддзі дапускаюць грубасць не больш за ўрачоў або сацыяльных работнікаў. Прычым грубасць суддзяў не праходзіць для іх беспакарана", — падкрэсліла прадстаўнік Мінюста.

Л.Мяльгуй паведаміла, што працэнт адмены судовых рашэнняў вышэйшымі інстанцыямі "ў Беларусі невялікі". "Гэта сведчыць пра забеспячэнне судоў высокакваліфікаванымі кадрамі", — лічыць яна.

На думку Л.Мяльгуй, у Вярхоўным судзе працуюць "высокія прафесіяналы". "Кожная справа ў Вярхоўным судзе вывучаецца дасканальна. Лічу, што ні адна справа не была разгледжаная ў гэтым судзе няправільна", — падкрэсліла яна.

Прадстаўнік Мінюста таксама паведаміла, што ў 2008 годзе ў параўнанні з 2007 годам колькасць грамадзянскіх спраў, што паступілі ў суды, павялічылася на 28.802 (10,5%). "Гэта сведчыць пра рост даверу насельніцтва да судоў", — лічыць яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?