Удзень 25 Сакавіка актывісты баранавіцкай суполкі БУНТ’у Вадзім Бегені, Руслан Гняцецкі і Яўген Сяменнік былі затрыманыя на вакзале Баранавіч. Маладыя людзі мелі намер паехаць у Менск на святкаванне Дня Волі.

Пасля праверкі дакумантаў актывістаў на патрульнай машыне завезлі ў РАУС. Пры аглядзе асабістых рэчаў у іх былі канфіскаваныя значкі «Жыве Беларусь!», сцягі, сімволіка з атрыбутыкай руху. Трэба адзначыць, што мясцовыя міліцыянты паводзілі сябе паважліва, маўляў, быў «запыт» і яны змушаныя яго праверыць.

Пасля чаго праз пэўны час прыйшоў мужчына ў цывільным, які не пажадаў прадставіцца, і ў даволі грубай форме пачаў распытваць актывістаў аб мэтах паездкі ў Менск і дзейнасці БУНТ’у ў Баранавічах — хто галоўны, колькі людзей і г.д.

Так і не пачуўшы адказу на пытанні, праз 1.5 гадзіны хлопцаў адпусцілі без складання пратаколу. Як паведаміў сёння прэс‑службе руху Вадзім Бегені, яны плануюць пісацт скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?