27 сакавіка Беларускі Хельсінкскі камітэт паспрабаваў правесці ў цэнтры Мінску акцыю, прымеркаваную да Еўрапейскага тыдня барацьбы з расізмам і ксенафобіяй. Удзельнікі збіраліся запусціць у неба рознакаляровыя паветраныя шарыкі ды разгарнуць расцяжку з надпісам «Усе розныя – усе роўныя». Аднак неўзабаве з’явіўся спецназ, настроены на рашучае змаганне з несанкцыяванымі шарыкамі. Што з гэтага атрымалася, глядзіце на відэа:
«Надпіс задоўгі» Відэа 18
У цэнтры Мінску спецназ перашкодзіў правесці бяскрыўдную акцыю супраць расізму і ксенафобіі.