У нядзелю 29 сакавіка пісьменніца Данута Бічэль правядзе творчыя сустрэчы з жыхарамі Наваградка і Бярозаўкі. Спадарыня Данута прэзентуе кнігу ўспамінаў «Хадзі на мой голас», якая выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка».
Запрашаем усіх ахвотных 29 сакавіка:
13.00 — Бярозаўка, гарадская бібліятэка;
15.00 — Наваградак, гісторыка‑краязнаўчы музей.
Не забудзьцеся перавесці гадзіннікі.
0
0
0
0
0
0