Сёння на таргах БФВБ амерыканская валюта падаражэла ажно на 43 рублі, і яе афіцыйны курс на заўтра, 31 сакавіка, устаноўлены на ўзроўні 2 837 рублёў.

Еўра, наадварот, патаннеў на 49 рублёў: з 3 786,71 да 3 737,75 рубля.

З 10 да 16 сакавіка афіцыйны курс даляра ў Беларусі складаў 2 880 рублёў, потым на фоне падзення амерыканскай валюты і росту курсу еўра на сусветных рынках, даляр пайшоў уніз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?