З 1 красавіка стаўкі знізяцца да 10% гадавых, з 1 траўня ці з 1 чэрвеня яны могуць скараціцца яшчэ на 2%. Стаўкі па рублёвых дэпазітах пакуль застануцца ранейшымі.

Ініцыятыва Нацбанку прадыктаваная жаданнем не дапусціць далярызацыі эканомікі, як гэта было ў перыяд высокай інфляцыі, перадае БЕЛТА словы старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ) Фелікса Чарняўскага.

З 1 красавіка гранічныя стаўкі па валютным дэпазітам знізяцца да 10% гадавых. Гэта будзе не адзінкавае паніжэнне гранічных ставак, з 1 траўня ці з 1 чэрвеня яны могуць скараціцца яшчэ на 2%. Стаўкі па рублёвых дэпазітах пакуль застануцца ранейшымі.

«Адпаведна, будуць таннець і крэдыты, што выдаюцца ў валюце»,
— заявіў Ф. Чарняўскі. Паводле яго меркавання, працэнтныя стаўкі па рублёвым дэпазітам у бліжэйшы час змяняцца не будуць.

Разавая дэвальвацыя нацыянальнай валюты, здзейсненая ў пачатку году прывяла да пераводу насельніцтвам рублёвых дэпазітаў у валютныя, адзначыў старшыня АББ.

Эканаміст Аляксандр Чубрык мяркуе, што памер працэнтных ставак мусіць усё ж рэгулявацца рынкам, а не Нацбанкам. Колькасць дэпазітаў і іх памеры сведчаць пра попыт насельніцтва на валюту.

Штучнае заніжэнне ставак можа негатыўна адбіцца на планах банкаў па прыцягненні валюты.
«Гэта яшчэ пытанне, ці справакуе рашэнне Нацбанку адток валютных укладаў з банкаў, але ўкладальнікі мусіць пэўна ж задумаюцца, ці варта трымаць грошы пад такі нізкі працэнт» — кажа эканаміст.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?