Парламенцкія выбары ў Чарнагорыі скончыліся пераканаўчай перамогай кіраўнічай кааліцыі, якая выступае за збліжэнне краіны з Еўрапейскім саюзам і NATO.
Паводле папярэдніх звестак, блок на чале з прэм'ер‑міністрам Міла Джуканавічам атрымаў больш за 50% галасоў.
Пры гэтым заснаваная апазіцыйная Сацыялістычная народная партыя, якая астойвае пашырэнне сувязяў з Сербіяй, набрала каля 16%. Гэта пры тым, што сербскае насельніцтва складае траціну ў Чарнагорыі.
Прадстаўнікі апазіцыі патлумачылі сваю няўдачу тым, што галасаванне адбылося ў момант, калі Чарнагорыя яшчэ не ў поўнай ступені адчула наступствы крызісу. Эксперты прагназуюць, што рэцэсія закране краіну ў гэтым годзе — Чарнагорыя моцна залежыць ад турыстычнай індустрыі.
Міда Джуканавіч кіруе Чарнагорыяй ад 1991 г., з таго часу ён неаднаразова станавіўся прэм’ер‑міністрам і прэзідэнтам краіны.