Юры Літвін, kp.by

Юры Літвін, kp.by

Начальнікам упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызначаны Юры Літвін.

Раней ён кіраваў дарожна-паставой службай ДАІ, паведамляе БелаПАН.

Начальнік ДАІ МУС Аляксандр Мендзелеў быў адхілены ад сваёй пасады (стаў памочнікам міністра ўнутраных спраў Навумава) увосень 2008 г. Кіраваў ДАІ ён ад пачатку 2006 г.

З восені 2008 г. выканаўцам абавязкаў начальніка УДАІ МУС быў Васіль Бульбянкоў (былы начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і затым намеснік начальніка УДАІ МУС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0