Міністэрства юстыцыі Беларусі распрацавала і адрасавала зацікаўленым дзяржаўным органам на ўзгадненне праект нарматыўнага прававога акта,

накіраваны на значнае ўзмацненне мер адказнасці вадзіцеляў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе Мінюста.

Згодна з унесенымі прапановамі прадугледжваецца канфіскацыя транспартнага сродку за паўторнае на працягу года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

У выпадку калі сродак перамяшчэння не з’яўляецца ўласнасцю асобы, якая ўчыніла злачынства, вінаватая асоба будзе абавязана ўнесці грашовы эквівалент кошту машыны.

Акрамя таго, да абцяжваючых абставін учынення адміністрацыйных правапарушэнняў, дапушчаных удзельнікамі дарожнага руху, прапанавана аднесці так званае агрэсіўнае ваджэнне. Яго сутнасць заключаецца ў такіх паводзінах за рулём, якія наўмысна вядуць да павелічэння рызыкі сутыкнення або матываваны раздражняльнасцю, нецярплівасцю, варожасцю або спробай зэканоміць час за кошт іншых удзельнікаў руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?