Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў на канферэнцыі наконт пытанняў біяметрыі.

Паводле А. Куляшова, пашпарт можа быць уведзены ў Беларусі праз два — два з паловай гады пасля прыняцця адпаведнага рашэння кіраўніком дзяржавы.

Куляшоў адзначыў, што пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь узору 1996 г. з’яўляецца машыначытальным дакументам і адказвае ўсім міжнародным патрабаванням.

«Разам з тым Беларусь не можа заставацца ў баку ад біяметрычных тэхналогій, і МУС распрацавана канцэпцыя іх укаранення, якая ўхвалена кіраўніком дзяржавы», ‑ сказаў першы намеснік міністра ўнутраных спраў і дадаў, што «досвед ЕС і асобных краін СНД сведчыць пра станоўчыя вынікі ад укаранення біяметрычных тэхналогій».

А. Куляшоў сказаў таксама, што біяметрычныя пашпарты пасля іх увядзення будуць выдавацца паводле заяўнага прынцыпу.

«Мы не будзем ставіць за мэту забяспечыць біяметрычнымі пашпартамі ўсіх пагалоўна. Працэс будзе ісці спакойна, без ажыятажу», — сказаў Анатоль Куляшоў.

Кошт біяметрычнага пашпарту будзе каля 30 еўра, выдача сённяшняга пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь каштуе 17,5 тыс. рублёў (4,6 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?