У часе онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка сярод іншага ацаніў вынікі акцыі «Мы — беларусы!»:

«Я зразумеў, што ў назве акцыі ёсць пачуццё годнасці. Невялікая краіна ў цэнтры Еўропы заяўляе пра тое, што мы — беларусы. Пачуццё гонару ўзнікае ў тых, хто прыходзіць на канцэрт, за тое, што яны беларусы або жылі ў свой час у Беларусі. Гэта пачуццё гонару, якога нам, можа быць, не хапае. У нас свая песенная культура. Беларускую музыку можна адрозніць ад расійскай, ад украінскай. Мы больш лірычныя, спакайнейшыя, памяркоўныя. І тое самае ў музыцы.

У расійскай музыцы — балалайка, нейкая разухабістасць, а ў нас — цымбалы.

Усё такое чыстае, трапяткое, трохі наіўнае ў добрым сэнсе слова.

Мы умеем рабіць усё, але душа наша такая. Мы павінны захаваць нашу самабытнасць. Ня трэба прагінацца перад рознымі еўрапейскімі конкурсамі. Трэба паказаць, што і на іх мы ўмеем выступаць, але застаёмся беларусамі».

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0