4 красавіка а 14 гадзіне ў фальварку «Добрыя мыслі» (Менск, вул. Магілёўская, 12) у рамках выставы Алеся Пушкіна адбудзецца прэзентацыя кнігі Пятра Васілеўскага «Рэтраперспектыва»

У імпрэзе возьмуць удзел: Таццяна Гаранская, Віктар Маркавец, Алесь Маара, Юрась Барысевіч, Зміцер Вішнёў, Леў Талбузін, Таццяна Цюрына, Таццяна Антонава, Яўген Рагін, Фёдар Ястраб, Алесь Пушкін.

Кніга мастацтвазнаўцы Пятра Васілеўскага пра знакавыя і харызматычныя постаці сучаснага беларускага мастацтва, а таксама развагі пра гісторыю і тэндэнцыі развіцця айчыннай культуры.

У выданні распавядаецца пра творчасць Арлена Кашкурэвіча, Алеся Родзіна, Артура Клінава, Алеся Пушкіна, Барыса Заборава і яшчэ шмат каго.

Кніга мае каляровую ўклейку з рэпрадукцыямі карцінаў.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0