У Камбоджы былы начальнік турмы і лагера катаванняў S‑21 падчас кіравання «чырвоных кхмераў» Дач (сапраўднае імя Каінг Гуек Еав) прызнаў сваю віну за забойства 14 тыс. чалавек у 1970‑х і выбачыўся.

«Я нясу адказнасць за злачынствы, здзейсненыя ў S‑21, найперш за катаванні і пакаранні смерцю», — заявіў Дач трыбуналу з удзелам суддзяў ААН.

Пакуль 66‑гадовы Дач — адзіны з пяці галоўных лідэраў «чырвоных кхмераў», што прызналі сваю віну.

Грамадскасць Камбоджы патрабуе судзіць не толькі пяць кіраўнікоў «чырвоных кхмераў», але і начальнікаў ніжэйшага рангу. Аднак прэм’ер‑міністр Хун Сен выступае супраць, баючыся аднаўлення грамадзянскай вайны.

«Лепш пабачыць правал трыбуналу, чым вяртанне грамадзянскай вайны ў маю краіну», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?