Гэтыя звесткі прагучалі ў Бруселі, дзе Еўрапейскі парламент 31 сакавіка праводзіў міжнародную канферэнцыю «Дарожная мапа для Беларусі».

Лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч, які выступаў на канферэнцыі, зноў казаў пра неабходнасць спрашчэння для беларусаў атрымання шэнгенскіх візаў і іх большую даступнасць:

«Мы можам шмат гаварыць пра тое, што Еўропа адкрылася для Беларусі, але ў нас візы для паездкі ў краіны Заходняй Еўропы значна даражэйшыя, чым для грамадзян Расеі і Украіны. Мы мусім зрабіць усё, каб візы былі таннейшымі, а з часам і бясплатнымі, каб сапраўды адкрыць Еўропу для беларусаў».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0