Шчыры смех паляпшае самаадчуванне, таму што дапамагае расслабіцца. Калі мы смяемся, сэрцабіцце пачашчаецца, мышцы злёгку напружаны. Рэлаксацыя ўзнікае, калі мышцы вяртаюцца ў зыходнае становішча.

Смех павышае ўзровень сакрэцыі імунаглабуліну А — антыцела, што выдзяляецца сліннымі залозамі. Ён дапамагае змагацца з інфекцыямі, якія пранікаюць праз поласці роту і носу.

Смех змяншае ўзровень гармонаў стрэсу, якія могуць павышаць крывяны ціск і зніжаць эфектыўнасць працы імуннай сістэмы.

Моцны смех можна параўнаць з добрай трэніроўкай. Вучоныя сцвярджаюць, што можна сто разоў пасмяяцца замест дзесяці хвілін працы на велатрэнажоры…

Пасля таго як вы прачыталі гэтыя сцвярджэнні, самы час зірнуць на здымкі, дзе адлюстраваныя кур’ёзныя моманты нашага жыцця. І нават калі вы не рассмеяцеся, разглядаючы іх, а ўсяго толькі ўсміхняцеся, мы палічым сваю задачу выкананай. Бо добры настрой, які вы цяпер выпраменьваеце, мае звычай распаўсюджвацца няхай не з хуткасцю гуку, але з «хуткасцю» ўсмешкі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0