Стэрэатыпы наконт Уінстана Чэрчыля пацвярджаюцца: выдае, ён сапраўды абмываў усё віскі і абкурваў цыгарным дымам. Нататка, напісаная рукой прэм’ера, што выстаўлена сёлета на лонданскім аўкцыёне за паўтары тысячы брытанскіх фунтаў, адно спраўджваюць гэта.

Чэрвень 45-га: 70-гадовы брытанскі прэм’ер ляціць у свой апошні ў гэтай сваёй кадэнцыі афіцыйны візіт у ЗША. Але, пэўна, меню на сняданне, якое прапанавалі ў самалёце падчас доўгага рэйсу не задаволіла Чэрчыля, і ён напісаў свае пажаданні на шматку паперы. Хоць на адным падносе ён заказаў традыцыйныя яйка ўсмятку, рэдзьку, сочыва, масла, каву і малако, але на другім папрасіў прынесці шклянку, лёд, содавую ваду, пляшку віскі і цыгару.

Красамоўную цыдулку прадбачліва не знішчыў сцюард.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?