якія ўтрымлівалі сетку порнастудый у Беларусі: ад трох да сямі гадоў турмы.

Транснацыянальная група (трое грамадзян Беларусі і двое — Расіі) абвінавачваліся ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў у Беларусі. Судзіў іх 2 красавіка суд Ленінскага раёну Мінску. Яны атрымалі ад трох да сямі гадоў турмы.

У порназдымках удзельнічалі каля 50 паўналетніх і непаўналетніх асобаў мужчынскага полу з усіх рэгіёнаў краіны, паведамляе Інтэрфакс‑Захад.

Нагадаем таксама, што ў лютым у Мінску таксама была ліквідавана падпольная парнастудыя — былі затрыманыя грамадзянін Беларусі і грамадзянін Расіі, якія з 2007 г. займаліся вырабам фота‑ і відэапрадукцыі парнаграфічнага зместу для распаўсюджання яе ў Інтэрнеце.

Парнастудыя размяшчалася ў кватэры дома на праспекце Незалежнасці.

У здымках бралі ўдзел больш як 100 маладых дзяўчат мадэльнага выгляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?