Цана «НН» з гэтага месяца знізілася да 1500 рублёў.

Дзякуючы росту тыражу «Нашай Нівы» знізіўся сабекошт газеты. Таму ад красавіка газета будзе прадавацца ў кіёсках за 1500 рублёў. Столькі сама будзе каштаваць цана падпіскі аднаго нумару праз Рэдакцыю. Адпаведна, цана падпіскі праз Рэдакцыю на месяц складзе ад красавіка 6000 рублёў.

Што да першага красавіцкага нумару, то чытачы знойдуць там рэпартажы пра найважнейшыя падзеі і аналіз тэндэнцый тыдня. У рубрыцы «Гісторыя» Алег Дзярновіч дэмістыфікуе «Слова пра паход Ігаравы». Найхутчэй, што яго напісаў чэскі езуіт Ёсіф Добраўскі ў канцы XVIII стагоддзя. У рубрыцы «Маршруты» Сяргей Харэўскі на гэты раз вязе нас у Лельчыцкі і Жыткавіцкі раёны Гомельшчыны, на мяжу Ўсходу і Захаду, на нязведаныя гранітныя скалы і між баравых азёраў. Як заўжды, маеце ў нумары анонсы падзей тыдня, беларусацэнтрычную афішу і праграму «Белсату».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0