Сьледзтва ў справе аб выбуху на канцэрце з нагоды Дня незалежнасьці ў Менску дасьледуе дзьве апошнія вэрсіі.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў:

«Першапачаткова ў нас было некалькі вэрсіяў. Гэта тэрарыстычны акт, напад на вышэйшых кіраўнікоў, хуліганства. Цяпер мы прыйшлі да высновы, што некаторыя зь іх неабгрунтаваныя. І цяпер мы разглядаем дзьве вэрсіі. Першая — выбух па неўстаноўленых прычынах мог учыніць адзіночка. Другая — на тэрыторыі нашай краіны можа дзейнічаць глыбока закансьпіраваная арганізацыя, якая дамагаецца пэўных мэтаў».

Заява прагучала ў інтэрвію газэце «Комсомольская правда в Беларуси».

Паводле спадара Навумава, замежныя адмыслоўцы пасьля дасьледаваньня другога самаробнага прыстасаваньня, якое не выбухнула ў часе канцэрту, у пакеце ад соку «Садочак», прыйшлі да высновы, што яму няма аналягаў ва ўсім сьвеце.

У гэтым пакеце знойдзена 700 грамаў трыперакісі ацэтону, лямпачка ў якасьці дэтанатара, батарэйкі, будзільнік замежнай вытворчасьці, але купленыя ў Беларусі. Такое прыстасаваньне ў народзе называецца «кіса», яно было зробленае ў Беларусі ў хатніх умовах, — зазначыў Навумаў.

Глядзець:
Поўны тэкст інтэрв'ю Навумава «Камсамолцы»

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0