Кіраўнік рымска‑каталіцкай царквы ў Беларусі, мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падтрымаў ідэю БПЦ пра стварэнне ў краіне грамадскай рады па кантролі за маральнасцю ў СМІ.

Пра гэта кіраўнік арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«Канечне, з аднаго боку, забаронамі шмат чаго не даб’ешся — трэба не дэманізаваць СМІ, а займацца выхаваннем духоўнасці ў людзях, ‑ сказаў ён. — З іншага боку, нешта трэба рабіць, і я мяркую, што такую б Раду ў краіне някепска было б мець».

Пры гэтым Тадэвуш Кандрусевіч, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў, што каталіцкаму святарству пакуль не паступала ад БПЦ прапановаў пра ўдзел у грамадскай радзе.

Каментуючы ініцыятыву мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха Беларусі пра кантроль над інтэрнет‑прасторай, кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі адзначыў:

«Нядобра, калі дзіця з маленства можа зайсці на нейкія амаральныя сайты. Тут павінен быць нейкі фільтр».

БЕЛТА

Глядзі таксама:
БПЦ прапануе рэгуляваць Інтэрнет паводле кітайскага ўзору
БПЦ адмежавалася ад РПЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0