Сёння была пададзена заяўка на правядзенне традыцыйнай жалобнай вулічнай акцыі на 26 красавіка (нядзеля) «Чарнобыльскі шлях».

Яе заяўнікамі сталі прадстаўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, лідэр ПКБ Сяргей Калякін і старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Старшынём аргкамітэту па адзначэнні гадавіны трагедыі ў Мінску стаў Віктар Івашкевіч, у рэгіёнах — Анатоль Лябедзька.

Заяўнікі просяць дазволіць ім акцыю па наступным маршруце:

збор а 12:00 на пляцоўцы ля Акадэміі навук, потым шэсце праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа — вуліцы Харужай — Багдановіча — Кульман — перасячэнне Арлоўскай і Карастаянавай. Чарнобыльская капліца стане канчатковым пунктам.

Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, акцыя захавае свой першапачатковы сэнс, але будуць на ёй і палітычныя лозунгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?