У палітычна нестабільных краін Беларусь займае 124‑е месца.

У рэйтынг, складзены часопісам Economist, уключаныя 165 краін.

Як і два гады таму, самай палітычна нестабільнай краінай з’яўляецца Зімбабвэ.

Далей ідуць Чад, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Камбоджа, Судан, Ірак.

З краін постсавецкай прасторы — ды і наогул Еўропы — самае высокае месца ва Ўкраіны — наша паўднёвая суседка дзеліць 16‑18‑е месцы разам з Анголай і Дамініканскай Рэспублікай.

Малдова дзеліць 19‑27‑е месцы разам з Бангладэш, Гвінеяй, Кеніяй, Сенегалам, Гвінеяй‑Бісаў, Непалам, Нігерыяй, Босніяй.

Эстонія і Латвія разам з Эрытрэяй, Гамбіяй, Гаянай дзеляць 56‑60‑я месцы.

Расія разам з Малайзіяй, Угандай - на 64‑66 месцы.

Грузія на 71‑м месцы, Літва — 79‑я.

Беларусь займае дзеліць 123‑126‑я месцы разам з Партугаліяй, Кітаем і Казахстанам.

Польшча — 136‑я.

Самыя стабільныя краіны свету
(месцы са 150 па 165‑е) Германія, Японія, Славенія, Чэхія, Аўстралія, Аўстрыя, Люксембург, Новая Зеландыя, Коста‑Рыка, Маўрыкій, Швейцарыя, Фінляндыя, Швецыя, Канада, Данія, Нарвегія.

У аснову рэйтынга пакладзеныя 12 сацыяльна‑палітычных і 3 эканамічныя паказчыкі. Улічваюцца давер да ўладаў, рост ВУП на душу насельніцтва, узровень беспрацоўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0