(фота-AFP)

(фота-AFP)

(фота-AFP)

(фота-AFP)

Нават статуі хочуць выглядаць прывабней. Нямецкія навукоўцы зрабілі камп’ютарную тамаграфію скульптуры егіпецкай царыцы Неферціці і выявілі, што пад пафарбаванай слоем вапны хаваецца каменная аснова, на якой выяўлены твар ці то зусім іншай жанчына, ці то самой Неферціці ў больш сталых гадах. Рысы “ўнутранага” твару, можа, і падобныя да “знешняга”, але маюць зморшчыны ў кутках вуснаў і глыбокую баразну на пераноссі.

Нямецкія навукоўцы ўжо высунулі дапушчэнне, што скульптуру атынкавалі вапнай пазней, і зрабілі тое на загад егіпецкіх уладаў, якія хацелі ўзвялічыць уласную магутнасць пры дапамозе паноўнай прыгажосці. Але немцам запярэчыў Джон Тэйлар, загадчык егіпецкага аддзялення Брытанскага Музею ў Лондане, які лічыць, што не варта скочвацца да хуткастрэльных высноваў. “Цяжка прыпісваць тагачасным людзям, якія мелі сваю ўласную, адрозную ад сучаснай, логіку, тыя ці іншыя матывы”, — зазначыў ён.

Неферціці жыла ў ХІV стагоддзі да нашае эры, і была жонкай фараона Аменхатэпа IV-ага, аднаго з самых значных палітычных дзеячоў у Старажытным Егіпце, які вядомы найперш сваёй рэлігійнай рэформай. Статую знайшоў у 1912 годзе нямецкі егіптолаг Людвіг Бюргхардт. Яна лічыцца адной з самых каштоўных экспанатаў у берлінскім “Старым Музеі” і ў дадатак шматкроць з’яўлялася на рэкламных абвестках у якасці сімвала прыгажосці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?