Дрыгула, БМА‑груп, 2009.

Цудоўны альбом любоўна рэканструяванага старадаўняга інструменталу.

«Стары Ольса» мысліць глабальна (аснова альбому — «Полацкі сшытак»), дзейнічае смела (музыкі зрабілі ўласныя аранжыроўкі акадэмічных твораў) ды яшчэ падае матэрыял з такой упэўненасцю, што нават абсалютна абыякавы да жыцця і творчасці ле Роя і Бакфарка чалавек можа зачаравацца гукамі ліры, жалейкі, дуды ды іншых інструментаў тых часоў.

Альбом пачынаецца з энэргетычнай кампазіцыі «Дрыгула», якая б цалкам пасавала да саўндтрэку якога баевіка (каб яшчэ ў рокавым варыянце запісаць!). А фінальная песня была б да месца ў якім рэмейку‑жахалцы пра Дракулу (вугорскі танец Drumul Draculi).

Агулам у альбоме сыходзяцца тры пачаткі, так уласцівыя музыцы «Ольсы»
— рамантычнасць (як у танцы «Гальярда»), гераічнасць (як у трэку Pagamoszka) ды такая карчомная весялосць (развіццё твору Niamiec, напрыклад). «Стары Ольса» з той нешматлікай катэгорыі музыкаў, якія запісваюць альбомы на ўсе часы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?