Да вайны ў Мінску жыла каля 250 000 насельніцтва. У вызваленым Мінску засталося 37 000. У эвакуацыю з’ехала недзе 5%. Куды дзеліся астатнія насельнікі?

Я нарадзіўся ў 1931 годзе. Наша сям’я ў Мінску жыве з 1935 году. Пражылі ўсю акупацыю ў Мінску на вуліцы Цнянскай. Я ўжо быў падлетак, добра памятаю тыя часы.

У Мінску захопнікі ўстанавілі такія правілы — за нямецкага забітага салдата забівалі 10 жыхароў, за афіцэра — 100 жыхароў.

Калі забілі гаўляйтэра Кубэ, у Мінску расстралялі больш за чатыры тысячы насельніцтва. Ачапілі тры вуліцы і знішчылі. Дык вось, дзе ёсць памяць аб гэтых ахвярах? Ніводнага помніка і слова пра гэта.
Так, ёсць помнікі героям вайны, аб гэтым пішацца. Пішацца аб ахвярах гета. Да вайны Мінск меў 45% насельніцтва габрэяў. У Мінску загінула каля 200 000. Палова — габрэі ў гета, палова — астатнія такія ж насельнікі Мінску: старыя, дзеці, жанчыны. Дзе памяць аб гэтым? Я звяртаўся з гэтым пытаннем у афіцыйныя газеты, на тэлебачанне. Маўчаць. Чаму маўчаць? Проста дзіўна. У гэтым годзе 65 гадоў вызвалення Беларусі.

Пара пра гэтыя ахвяры і сказаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?