Той, хто працуе за камп'ютарам дзень у дзень, рызыкуе занядбаць сваё фізічнае здароўе. Для таго, каб захаваць форму, але і не выпасці з «віртуальнага свету», далучайцеся да цікавай ініцыятывы – віртуальных асветніцкіх прабежак. Апранаеце красачы, бярэце звычайны лічбавы фатаапарат, і – гайда на свежае паветра. Крыху пабегаўшы, здыміце на відэа з дапамогай фотаапарату невялічкі аповед пра мясціны, па якіх праходзіў ваш маршрут, ды падзяліцеся сваім відэазапісам з усім сецівам! Напрыклад, пачынальнік акцыі літаратар і перакладчык Віталь Воранаў выклаў у інтэрнэце невялічкі аповед пра вілу Тугендхат у Чэхіі:

Відэа можна здымаць звычайным лічбавым фотаапаратам, і выстаўляць на YouTube ці іншы падобры сайт. Можаце дасылаць нам спасылку на вашае відэа на адрас [email protected], і мы размесцім ваш відэааповед на нашым сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?