Цэны на дзяржаўны тэхнічны агляд транспартных сродкаў будуць у сярэднім павышаны на 10%.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Мінэканомікі № 50 ад 25 сакавіка, паведаміла прэс‑служба ведамства. Павелічэнне цэн праводзіцца з мэтай недапушчэння стратнасці паслуг.

Цяпер разлікі за паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў ажыццяўляюцца па тарыфах, зацверджаных пастановай Савета міністраў № 222 ад 18 лютага 2008 года. Згодна з указам прэзідэнта № 70 ад 6 лютага 2009 года паўнамоцтвы па рэгуляванні тарыфаў на гэтыя паслугі перададзены Міністэрству эканомікі.

Пастанова Мінэканомікі ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?