7 красавіка праваслаўныя святкуюць Благавешчанне. Гэтая дата па народных прыметах лічыцца сапраўдным пачаткам вясны. Святкуюць Благавешчанне, адпускаючы птушак на волю. А паэты адзначаюць яшчэ і вершамі.
***
- Снег яшчэ на вопратку спадае,
Толькі хутка знікне ён, бадай,
Бо вясна - матуля маладая -
Зноў знічом чырвоніць небакрай.
- Лёд растане, і з яе далоняў
Жвавы сын саскочыць - красавік.
Малатком цяпла ён шпарка ўгоніць
У труну зімы апошні цвік.
0
0
0
0
0
0