Генеральная пракуратура Беларусі не каментуе сітуацыю з пробашчам касцёла святой Ганны ў вёсцы Мосар Віцебскай вобласці ксяндзом Юозасам Булькам.

Як раней паведамлялася, яшчэ ў кастрычніку 2008 г. літоўская пракуратура аб’явіла 83‑гадовага каталіцкага святара ў еўрапейскі вышук, абвінавачваючы яго ў генацыдзе. Паводле версіі літоўскіх пракурораў, у пачатку 1950‑х гадоў Ю.Булька супрацоўнічаў з камуністычнымі ўладамі, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.

«Ён можа быць арыштаваны ў любой краіне Еўрапейскага саюза, — заявіў памочнік галоўнага пракурора Ігналінскага раёна Літвы Ігнас Ваяга.

«Мы таксама накіравалі як мінімум тры дакументальна пацверджаныя запыты аб дапамозе генпракурору Беларусі, але не атрымалі адказу».

Калі Юозас Булька паўстане перад літоўскім правасуддзем і будзе асуджаны, то яму пагражае зняволенне тэрмінам да 25 гадоў.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі пакінулі без адказу пытанне БелаПАН аб тым, ці атрымлівалі ў Мінску афіцыйныя запыты аб дапамозе літоўскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?