Суд над лідарам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным пачнецца 6 ліпеня 2006 году а 10.00 у судзе Маскоўскага раёну Менску. Па словах генпракурора краіны П.Міклашэвіча, судовы працэс будзе адкрытым. Старшым судзьдзём прызначаны Аляксей Рыбакоў.

З 25 сакавіка Казулін знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Жодзіне.

Крымінальная справа супраць яго ўзбуджаная па частцы 2 артыкулу 339 КК (злоснае хуліганства); і частцы 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і ўдзел у іх).

Kozylin.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0