Якіх зьменаў ва ўнутранай і замежнай палітыцы Беларусі можна чакаць ад адстаўкі такой уплывовай асобы, як міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў? На гэтае пытаньне адказвае галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» Павал Якубовіч.

Павал Якубовіч: Абсалютна ніякіх. Навумаў, мне вядома, яшчэ год таму напісаў рапарт аб вызваленьні ад службы паводле стану здароўя. Увогуле пра гэта мала ведаюць, паколькі прэса пісала пра ягоныя пешыя паходы праз і вакол Нарачы. Насамрэч ён быў дастаткова хворым чалавекам, і са студзеня разы тры ляжаў у шпіталі, прычым па 10‑12 сутак. Так што дзевяць гадоў здароўя не прыбавілі, і таму Ўладзімер Уладзімеравіч Навумаў звольніўся.

Думаю, што ніякіх наступстваў быць ня можа, паколькі да замежнай палітыкі ён увогуле ня меў дачыненьняў, і да ўнутранай таксама. Ён быў міністрам унутраных справаў у межах сваёй кампэтэнцыі быў вядомы, працаваў. Цяпер мяркую, што засяродзіцца на хакеі. Ён быў уплывовым чалавекам у міністэрстве ўнутраных справаў. Будзе прызначаны новы міністар і працягне працу. Як нашы камэнтатары ўвогуле любяць з любога куста рабіць тайгу і з гэтага рабіць розныя вэрсіі. Паверце мне, што ніякіх кардынальных зьменаў ці зьменаў у той ці іншы бок няма і ня будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?