Сярэдні кошт серыйнай кватэры ў сталіцы Латвіі ў сакавіку знізіўся на 21,8% адносна лютага, да €606 за кв. м.(каля $818, паводле сённяшняга курсу)
Гэта на 57% меней, чым у лютым 2008 г.
Кошты на аднапакаёвыя кватэры ў сакавіку знізіліся да €597 за кв. м, на двухпакаёвыя — да €598, на трохпакаёвыя кватэры — да €616, паведамляе delfi.lv
Што да Мінску, то, паводле сайта realt.by, тут сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры, паводле стану на 7 красавіка, складае $1 545 (гэта, паводле сённяшніх суадносін курсаў, - 1 144 еўра), квадратны метр у двухпакаёвай кватэры складае $1 524, у трохпакаёвай - $1 504.
У Латвіі кватэры ацэньваюцца ў еўра, паколькі там курс лата прывязаны да агульнай еўрапейскай валюты.