Адам Глобус на адкрыцьці пэрсанальнай выставы. Фота svaboda.org

Адам Глобус на адкрыцьці пэрсанальнай выставы. Фота svaboda.org

У сталічнай арт‑галерэі «Падземка» адчынілася першая пэрсанальная мастацкая выстава Адама Глобуса.

Літаратар і кнігавыдавец прымеркаваў гэтую падзею да выхаду сваёй новай кнігі «PLAY.BY».

Распачынаючы імпрэзу, Адам Глобус быў ляканічны. Каштоўнасьць новай кнігі, якая нядаўна пабачыла сьвет у прыватным выдавецтве Ігара Логвінава, па словах спадара Глобуса, у тым, што яна выяўляе дачыненьні аўтара з расейскай культурай. На просьбу патлумачыць, што ён меў на ўвазе, Адам Глобус сказаў:

«Ад яе трэба нам, усім беларусам, адмовіцца. Яна для нас — не эталён больш».

Мяркуючы з попыту на імпрэзе на «PLAY.BY», гэты пасыл аўтара дадаў прысутным чытацкай інтрыгі. Тым больш, што Адам Глобус не хаваўся за сьціплымі словамі самаацэнкі сваёй значнасьці ў беларускай культуры: «Сябе я ацэньваю добра. Можа, таму, што я — эгаіст, а можа, таму, што я цяпер — у добрым творчым стане».

Выстава Адама Глобуса ў «Падземцы» будзе доўжыцца да 20 красавіка.
Тамсама ў кнігарні можна набыць ягоную новую кнігу «PLAY.BY» і іншыя выданьні беларускіх літаратараў.

Радыё Свабода

Відэа Тацяны Гаўрыльчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0