Сёння пройдуць яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў.

У 21:35 на БТ пачнецца трансляцыя гульні «Барселона» — «Баварыя».

Ці выйдзе на поле — або наогул трапіць у заявачны спіс — Аляксандр Глеб, які нібыта вярнуўся з траўмай з Казахстана?

Ці ачухалася «Баварыя» пасля ганебнай паразы ў мінулую суботу ад «Вольфсбурга». «Ваўкі» разабралі падапечных Юргена Клінсмана на запчасткі для свайго горадаўтваральнага заводу «Фольксваген» — 5:1.

У 00:05 на БТ трансляцыя матча «Ліверпуль» — «Чэлсі».

Учора прайшлі першыя два рысталішчы:

МЮ — «Порту» — 2:2 (Руні, Тэвес — Крышціяну Радрыгес, Марыяну).

«Вільярэал» — «Арсенал» — 1:1 (Маркус Сенна — Адэбаёр).

Гульні ў адказ у гэтых двух парах пройдуць 15 красавіка.

Глядзі таксама:
А. Глеб: «Барса» павінна перамагчы. Пажадана з буйным лікам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0