Шаноўныя нашаніўцы! Сардэчна віншую вас з Новым годам! Няхай у 2006 г. «Наша Ніва» вернецца ў каталёгі.
Адам Мальдзіс, Менск
❏
Вы мужныя людзі, дзякуй вам.
Раман Малаховіч, інвалід ІІ групы, Менск
❏
Трымайцеся, браты. Жыве Беларусь!
Алена Карп, Менск
❏
Трымайцеся, нас чакаюць перамены! Нашымі супольнымі намаганьнямі пераможам.
Маргарыта Верамейчык, Менск
❏
Сардэчна віншую з Новым годам, з Калядамі! Здароў’я, шчасьця і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Няхай усё ліхое застанецца ў адыходзячым годзе, а новы год дасьць надзею на годнае жыцьцё ў вольнай Беларусі!
Леанід Гаравы, Гарадок
❏
Шаноўны пане рэдактар! Зычу, каб Вам хапіла сілаў, сродкаў і вытрымкі, каб у цяжкім наступным годзе ўтрымаць газэту на ўзроўні, ня страціць шмат старых і прыдбаць яшчэ новых падпісчыкаў. Сардэчна вітаю і зь нецярплівасьцю чакаю чарговага нумару.
Эльжбета Смулкова, Варшава
❏
Шчыра зычу вам вясёлых сьвятаў, а таксама здароўя, аптымізму, надзеі на лепшае, дабрабыту і плённай працы ў 2006 годзе. З павагай і ўдзячнасьцю за вашу працу,
Марына Ўласава, Менск
❏
Z Novym Hodam, z Kaladami — źvierchu da nizu pakrytymi čakaladami!
Iłona j Źmicier Saŭki, Miеnsk
❏
Зычу ўсім нашаніўцам здароўя, шчасьця і спор у справах. Я вас кахаю.
Таіса Жарава, Менск
❏
Зразумела ж, з надыходзячымі сьвятамі — з Калядамі і Новым годам! Посьпехаў вам усім! Здароўя моцнага! Мужнасьці і ўдачы! Удача нам усім патрэбна.
Дар’я Ліс, вёска Залесьсе (Смаргоншчына)
❏
Вельмішаноўная «Наша Ніва»! Сардэчна віншую з Калядамі і Новым годам. «Нашай Ніве» каласіцца!
Антон Бубала, Верхнядзьвінск
❏
Віншую ўсіх вас з Новым годам і Раством Хрыстовым! І жадаем выдаваць газэту і ў Новым годзе! Бывайце здаровы!
І.Раткевіч, Гародня
❏
Трымаймася разам!
Янка з Гарадзеншчыны
❏
Мы пераможам!
Андрэй Ерашкевіч, Горадня
❏
Трымайцеся! Нават пасьля самай цёмнай ночы прыходзіць сонечны ясны дзень. Мы пераможам. Жыве Беларусь! З надыходзячым Новым годам вас! Добрага здароўя вам і вашым блізкім і посьпехаў у вельмі цяжкай і адказнай працы.
Васіль Бычык, Менск
❏
Мужнасьці ўсім нам і веры ў найлепшыя спадзяваньні людзей, не засьмечаных бацылай халопства і рудымэнтамі таталітарызму. Шчасьлівага Новага году.
Уладзімер Каравацкі, Менск
❏
Віншую Вас са сьвятам Божага Нараджэньня і Новым годам! Жадаю мужнасьці, посьпехаў і вялікіх накладаў. Дзякую вам за вашую працу.
Сяргей Пантус, Бярозаўка (Лідзкі р-н)
❏
Сардэчна віншуем! Мы пераможам!
Юры Міхно, Стоўпцы
❏
Віншую з Нараджэньнем Хрыстовым і Новым Годам! Жадаю вам з дапамогай чытачоў пераадолець усе цяжкасьці, якія нам прыгатавала ўлада.
Андрэй Роўбуць, Жодзіна
❏
Віншую ўсіх з Калядамі і Новым годам! Зычу здароўя, шчасьця, дабра, стойкасьці ў змаганьні за ідэі Адраджэньня.
Юры Мянькоў, Баравая Буда, Кармянскі р-н
❏
Віншую рэдакцыю і карэспандэнтаў газэты з надыходам Калядаў і Новага году! Слоў павагі да газэты не пералічыць! Стаўшы чытачом газэты, зьмяніў свой сьветапогляд, што не дапамагае рабоце на дзяржпрацы. Чамусь ніколі не падпісваўся на газэту — прынцыпова набываў у розных кіёсках. Цяпер прынцыпы трэба мяняць. Жадаю і надалей чытаць «Нашу Ніву».
Юрась Федзюковіч, Менск
❏
Прашу вас лічыць мяне падпісчыкам газэты «Наша Ніва» на 1-шы квартал 2006 г. Ахвяраваньне пералічыў празь «Беларусбанк» 16 сьнежня, бо ў гэты дзень я атрымліваю пэнсію (я інвалід 2-й групы зь дзяцінства). А вы ў далейшай абвестцы паведамце, ці трэба высылаць у адрас рэдакцыі квітанцыю. (Ня трэба, досыць пазначыць адрас на блянку ахвяраваньня, і ён нам прыйдзе. — Рэд.).
Дзякуй вам, што вы хвалюецеся пра нас і робіце ўсё магчымае, каб мы атрымалі сваю любую газэту, бо калі з майго жыцьця забраць «Нашу Ніву», мой сьвет значна паменшыцца, а цяперашнія ўлады лупяць па самым балючым месцы, яны жадаюць зрабіць нас глухімі і невідушчымі, карацей — быдлам. Каб мы толькі глядзелі тэлевізар і ведалі, як мы багата, хораша жывём. Але я лепей ведаю, як я жыву, а найболей гэта відаць, калі я саджуся абедаць або наведваю аптэку і не магу набыць сабе тыя лекі, якія мне лепей падыходзяць. Таму я тэлевізара амаль не гляджу — гэта скрыня для дурняў, якім падабаецца, як на экране выкручваюцца галапупыя безгалосыя бездары, што лічаць сябе зоркамі. Але «пройдзе і гэта», навала згіне, а ад вялікага да сьмешнага — адзін крок, як казаў Банапарт.
Шкада, што я гэтага ня ўбачу, у мяне двайны парок сэрца, і кожны дзень можа стаць апошнім.
Калі дзе якая памылка ў маім лісьце, дык выбачайце, бо я расеец, мову вывучаў па кнігах Караткевіча, Быкава, газэце «Наша Ніва», радыё «Свабода», а ў школе не вывучаў.
Удачы вам у такой патрэбнай справе! Беражы вас Бог! Жыве Беларусь!
Уладзіслаў Хархардзін, Верхнядзьвінск
❏
Ад Рэдакцыі
Дзякуй усім, хто павіншаваў «НН» з Калядамі. Ня можам і блізка выдрукаваць усе віншаваньні, бо гэтым разам, з нагоды падпіскі, прыйшлі іх сотні. Нашы чытачы выявілі сябе сапраўднымі грамадзянамі. З Новага году падпісчыкаў у газэты паболела на 320 (зьвесткі працягваюць паступаць). Суму ахвяраваньняў, якія прыйшлі на рахунак за сьнежань, і рэшту сьпісу ахвярадаўцаў выдрукуем у бліжэйшых нумарох.