Газэту «Советская Белоруссия», відаць, нельга анічым праняць. Ейныя пісакі паліваюць брудам людзей, а тады беcсаромна хаваюць свае матэрыялы, як было гэта з пасквілем на Яню Палякову. Вось і сёньня – чарговая брыдота. У матэрыяле «Шиворот‑навыворот» Сяргей Галеснік піша, што жыхар Віцебска рассылаў лісты з пагрозамі ад імя РНЕ. Пры гэтым, спасылаецца на прэсавую службу УКДБ Віцебскай вобласці. Ён што, ня ведае, што чалавека можа абвінаваціць толькі суд? Відаць, упэўнены ў сваёй беспакаранасьці?

А нашы «таленавітыя» вершаскладальнікі атрымліваюць, тым часам, прызы ад гэта легендарнай «С... Белоруссии».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?