Сустрэча‑прэзентацыя брашураў «Пад мурамі саляных складоў» і «Пра што расказвае віцебскі гарадзкі герб» с удзелам аўтараў І.Цішкіна і М.Паўлава адбудзецца 9 красавіка ў Віцебску, па адрасе: вул. 1‑я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса») у «Еўрапейскім клубе». Пачатак а 18‑й гадзіне.

Тэл. для даведак 27‑23‑39, маб.029‑1189238

Аўтары – вядомыя ў Віцебску грамадзка‑палітычныя дзеячы, заснавальнікі клуба «Узгор’е» і БНФ «Адраджэньне», якія і праз 20 год не страцілі цікавасці да гарадзкой гісторыі.

Ігар Цішкін, археолаг архітэктуры, нарадзіўся ў Віцебску ў 1961 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў навуковым супрацоўнікам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, археолагам навукова‑вытворчага прадпрыемства «Віцебскпраектрэстаўрацыя».

Праводзіў археалагічныя даследванні Уваскрасенскай царквы, Успенскага сабору, Саляных складоў і шэрагу іншых помнікаў архітэктуры Віцебска, а таксама Куцеінскага манастыра, Езуіцкага калегіума і Базыльянскага кляштара ў Оршы.

Аўтар шматлікіх навуковых, навукова‑папулярных артыкулаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?