Летам 2007 г. у спальным макрагета Серабранка, на вуліцы Пляханава, пачалося ўзвядзенне пятага наагул і першага за апошнія сто гадоў новага гарадскога касцёла (у 1910 г. на цяперашняй плошчы Незалежнасці скончылі Чырвоны касцёл).

Храм пад тытулам Св. Яна Хрысціцеля будуюць энэргічныя айцы‑салезіянцы, цэнтрам дзейнасці якіх з’яўляецца гэтая мінская парафія.

Будынак са шпілем вышынёй 46 метраў у цікавым стылі «гатычны хайтэк» будзе разлічаны на 360 пасадачных месцаў
і па сваім аб’ёме прыблізна будзе адпавядаць архікатэдральнаму касцёлу Імя Прасвятой Панны Марыі на плошчы Свабоды.

Як гэта прынята ў усіх нашых забудоўшчыкаў, і тут найперш робяць «жыллёва‑адміністратыўную частку», а вось касцёл пакідаюць, верагодна, на салодкае.

Ксёндз Ігар Лашук, які ўзначальвае парафію, хацеў паспець да 2009 года здаць комплекс пад аддзелку, але, як відаць на фотаздымках ніжэй, яму гэта не вельмі ўдалося. Будоўля тым ня менш статусная — менавіта сюды з візітам у чэрвені мінулага году прыяжджаў дзяржсакратар Ватыкану кардынал Тарчызіё Бэртонэ, які, як і Лашук, салезіянец.

Аўтар праекта Аляксей Яроменка.

 Праект касцёла.

Праект касцёла.

 Відаць, гэта цэнтральная частка касцёла.

Відаць, гэта цэнтральная частка касцёла.

 А гэта - парафіяльны цэнтр. Ён амаль гатовы.

А гэта - парафіяльны цэнтр. Ён амаль гатовы.

darrius.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0