У аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму карэспандэнту «НН» паведамілі, што ДТЗ здарылася прыблізна а 6-й вечара на праспекце Ракасоўскага насупраць кінатэатру «Салют». Легкавік «Рэно», якім кіраваў мужчына 1977 году нараджэння, рухаючыся па праспекце з боку вуліцы Малініна, здзяйсняў паварот у бок кінатэатра «Салют». Пры гэтым ён зачапіў легкавік «Пежо», які рухаўся па праспекце ў бок Малініна. Аўто сутыкнуліся, у выніку «Пежо», якім кіраваў 23-гадовы малады чалавек, вылецела на ходнікі, збіла жанчыну 1957 г.н. і ўрэзалася ў слуп. Жанчыну даставілі ў бальніцу з адкрытым пераломам галёначнай косці. Па правым баку праспекту Ракасоўскага ўтварыўся затор даўжынёй больш за кіламетр, які трымаўся некалькі гадзінаў.

Кіроўца «Рэно», як апынулася, раней быў асуджаны за здзяйсненне ДТЗ, якое прывяло да цяжкіх наступстваў і быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?