Да 2009/2010 навучальнага года для вучняў 1—11‑х класаў агульнаадукацыйных устаноў рэкамендавана парадку 145 мадэляў адзення дзелавога стылю.

Як паведаміла БелаПАН галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Прастакова, паказ мадэляў адзення дзелавога стылю, а таксама святочнага адзення прайшоў 8 красавіка ў рамках XXIV Міжнароднай выставы‑кірмашу па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці «БелТЭКСлегпрам. Вясна 2009». Мадэлі былі прадстаўлены 14 прадпрыемствамі канцэрна «Беллегпрам», у ліку якіх ААТ «Элема», ААТ «Славянка», ЗАТ «Аршанская прамыслова‑гандлёвая фірма «Світанак» і інш. На паказе прысутнічала каля 200 сталічных школьнікаў, а таксама іх бацькі і настаўнікі.

У красавіку—маі прагляд мадэляў адзення будзе арганізаваны ва ўсіх абласцях краіны.

Дзелавы стыль адзення ў беларускіх школах уводзіўся паэтапна на працягу трох гадоў: спачатку ў пачатковай школе, затым у базавай, летась — для вучняў 10—11‑х класаў.

Адзінай школьнай формы ў Беларусі няма, для навучэнцаў рэкамендаваны камплекты адзення.

Для хлопчыкаў гэта штаны, пінжак, камізэлька, кашулі з доўгім і кароткім рукавом, гальштук, у зімовы час гэты гарнітур можа дапаўняцца трыкатажным світэрам або камізэлькай. Камплект для дзяўчынак: штаны, спадніца або сарафан, блузы з доўгім і кароткім рукавом, у зімовы час гарнітур дапаўняецца трыкатажным світэрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?