З сёлетняй рассылкі менскай яўрэйскай грамады.

З сёлетняй рассылкі менскай яўрэйскай грамады.

Учора звячора пачалося габрэйская свята Пэсах, якое адзначаецца ў памяць аб выхадзе сыноў Ізраіля з егіпецкага палону.
Свята вясны і волі будзе святкавацца цэлых восем дзён: яно такое доўгае, што ў юдаізме нават вынайшлі азначэнне для большасці дзён свята — «святочныя будні».

Дарма што акрамя праснакоў у габрэяў на пэсхальным стале яшчэ шмат страваў, у калектыўнай памяці іншых народаў з гэтым святам стала ацыюецца маца, праснакі, зробленыя з цеста, якое не паскорылі заквасіцца.

Паводле агенцтва «Интерфакс-Запад» у Беларусь завезлі 3 тонны мацы, але ў конадзень свята купіць яе ў габрэйскіх арганізацыях было ўжо немагчыма — усё распрадалі. Пакунак мацы ў Менску каштаваў 5 тысяч рублёў. Неблагі гешэфт: у ерусалімскіх супермаркетах падобныя прысмакі каштуюць амаль удвая даражэй, 12 шэкеляў (блізу 9 тыс. бр.)/ Хоць ты вязі назад у абяцаную зямлю і прадавай пад слоганам “Купляйце беларускае!”

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?