Парламент Карэйскай Народна‑Дэмакратычнай Рэспублікі перабраў Кім Чэн Іра старшынём Нацыянальнага камітэта па абароне. Гэта самая галоўная пасада ў краіне.
Праўда, ці прысутнічаў Кім Чэн Ір на паседжанні, не паведамляецца.
Мяркуецца, што летась кіраўнік Паўночнай Карэі атрымаў інсульту і цяпер мала - калі наогул - з’яўляецца на публіцы.
Выказваліся здагадкі, што пераемнікам стане адзін з яго сыноў. Але, як бачым, Кім Чэн Ір зноў абраны кіраўніком дзяржавы, ён таксама займае пасаду кіраўніка кіроўнай Працоўнай партыі і Вярхоўнага галоўнакамандуючага.
Кім Чэн Ір стаў кіраўніком КНДР у 1994 г., пасля смерці свайго бацькі Кім Ір Сэна.
Праўда, Кім Ір Сэн кіраваў Паўночнай Карэяй ажно 46 гадоў.
0
0
0
0
0
0