Сёння стартуюць чвэрцьфінальныя матчы Кубку УЕФА. У фінальную васьмёрку прабіліся два ўкраінскія клубы.
Данецкі «Шахцёр» сёння на сваім полі прымае марсельскі «Алімпік» (ці ў народзе папросту «Марсель»).
Пачатак у 19:30.
«Дынамаўцам» Кіева трапіўся яшчэ французскі клуб — сталічны ПСЖ.
Гэты матч пройдзе ў Парыжы. Пачатак у 21:45.
Пераможцы гэтых двух параў згуляюць між сабой у паўфінале.
На тэлеканале «Лад» у жывым эфіры пакажуць матч ПСЖ — «Дынама» Кіеў.
Пачатак у 21:40.
У астатніх чвэрцьфіналах згуляюць «Гамбург» — «Манчэстэр Сіці», «Вердэр» — «Удынэзе».
Матчы ў адказ — праз тыдзень.
Фінал Кубку УЕФА пройдзе 23 траўня ў Стамбуле на арэне «Фенербахчэ» - «Шокру Сарачоглу».
0
0
0
0
0
0