Калі «шматлікія праблемы тэатру», якія, безумоўна, існуюць, будуць вырашацца шляхам узвядзення суперсучаснай прыбудовы, то абавязкова ўзнікнуць праблемы новыя. Спалучэнне розных па стылі збудаванняў пашкодзіць выгляду Купалаўскага, парушыць ансамбль невялікага скверу.

Як незвычайна выглядае цяпер лёгкі прыгожы будынак тэатру з боку праспекта і плошчы! Амаль такім бачылі яго некалькі пакаленняў мінчукоў...

Мне здаецца, сур’ёзна трэба падумаць аб стварэнні НОВАЙ СЦЭНЫ Купалаўскага, з абавязковым захаваннем гістарычнай, а магчыма, і малой.

Тры сцэны: старая, новая, малая. А што датычыць месца будаўніцтва... Тэатр на плошчы выглядаў бы больш натуральным, чым гатэль. Галоўнае — «сем разоў адмераць» і рабіць усё з любоўю і павагай да папярэдніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?