Зацверджаны праект помніку забітым пацыентам Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні. У 1941 г. у будынку медыцынскай установы дзейнічала газавая камера, у якой загінула больш за тысячу чалавек.

Праект помніку абіралі на конкурснай аснове. Нямецка‑беларускае журы аднагалосна прысудзіла перамогу працы маладога магілёўскага скульптара Аляксандра Мінькова — у чорным граніце высечаны сілуэт чалавека, які цягнецца да акна.

Восенню 1941 г. у цяперашнім будынку 11‑га аддзялення Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні больш за тысячу пацыентаў атруцілі вокісам вугляроду. Пазней дакументальныя кадры масавага забойства псіхічна хворых людзей фігуравалі ў Нюрнбергу на судовым працэсе над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Нямеччыны.

Чакаецца, што помнік будзе ўсталяваны ля сценаў лякарні ўжо сёлета ў ліпені. Выраб знаку фінансуе нямецкі бок.

Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0