Такія звесткі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на 1 красавіка.

За тры месяцы 2009 года ў краіне выяўлена 293 ВІЧ‑інфікаваныя пацыенты (за тры месяцы 2008‑га — 269).

У Гомельскай вобласці зафіксавана 5.173 выпадкі захворвання,
у Мінску — 1.392, у Мінскай вобласці — 1. 261 выпадак.
Большасць ВІЧ‑інфікаваных — маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
Агульная колькасць выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі ў гэтай узроставай групе складае 6.862.

2.824 выпадкі захворвання зафіксавана сярод людзей 30—49 гадоў, 129 выпадкаў — 50 гадоў і больш. Разам з тым спецыялісты адзначаюць, што за апошнія гады значна паменшылася колькасць ВІЧ‑інфікаваных маладых людзей ва ўзросце 15—19 гадоў: з 24,5% у 1996 годзе да 2,3% у 2008 годзе. За тры месяцы гэтага года выяўлена восем падобных выпадкаў.

Разам з тым у апошні час павялічылася колькасць людзей, інфікаваных у выніку сексуальных кантактаў: у 2005 годзе такіх налічвалася 57,2%, у 2007 годзе — 66,8%, у 2008 годзе — 75%. За тры месяцы гэтага года палавым шляхам інфікавана 75,1% (220 выпадкаў).

З 1987 года па 1 красавіка 2009 года ў Беларусі ад ВІЧ‑інфікаваных маці нарадзілася 1.346 дзяцей, за тры месяцы 2009 года — 55.143 дзецям, народжаным ад ВІЧ‑інфікаваных маці, пацверджаны дыягназ «ВІЧ‑інфекцыя», восем з іх памерлі. Усяго ў краіне зарэгістравана 156 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі сярод дзяцей ва ўзроставай групе да 14 гадоў.

На 1 красавіка ў Беларусі зафіксавана 1.456 выпадкаў СНІДу. У гэтай стадыі захворвання памерла 779 чалавек.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0